РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Сватковская средняя школа имени Максима Танка"

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Музей | Сервисы | экскурсионные маршруты | НИКО

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Максім Танк… Ён не толькі паэт з сусветным іменем, але і пяшчотны сын і брат, клапатлівы муж і бацька, адказны грамадскі дзеяч і верны сябар – “сапраўдны Беларусі сын”, якой ён усё сваё жыццё складаў песню – “Песню песняў пра Радзіму”. А вытокі яе – нарачанская зямля, пількаўскія ваколіцы,

родны хутар, землякі.                                                                                              

Яўген Іванавіч заўсёды цікавіўся аднавяскоўцамі, іх справамі. У яго амаль уся вёска перабывала, а можа, і палова Мядзельшчыны. Прыязджалі па розную дапамогу: то з бальніцай дапамагчы, то да ўрачоў звадзіць, то з хатай вырашыць праблему, бо згарэла. Па самых розных пытаннях звярталіся. І нікому ён не адмаўляў, па магчымасці дапамагаў. Абавязкова спачатку накорміць, потым выслухае. А калі не было дзезаначаваць, дык прапаноўваў  застацца ў яго. І гэтак любому. Знаёмаму ці мала знаёмаму, з іх вёскі чалавек быў ці з суседняй.

         Яўген Іванавіч, калі быў на Мядзельшчыне, сустракаўся з землякамі, выступаў на творчых вечарынах, наведваў і нашу школу. Кожны яго візіт быў для нас вялікім святам. Ён ніколі не прыязджаў з пустымі рукамі. Прывозіў шмат кніг, і сваіх уласных, і падпісаных яму з аўтографамі беларускіх і замежных мастакоў слова.

         На сустрэчах з вучнямі расказваў пра сябе, дзяліўся творчымі планамі, на адно з пытанняў, чаму ён выбраў сабе псеўданім Танк, Яўген   Іванавіч адказваў: “А калі ж раней за мяне ўсе расліны разабралі: Васілёк, Крапіва, Чарот, Ракіта, Колас, Агняцвет, Вярба – то мне і застаўся толькі кавалак жалеза”.

         А як ён шчыра радаваўся, што нашу школу наведалі масцітыя беларускія паэты і пісьменнікі – Н.Гілевіч, Р.Барадулін, А.Вярцінскі, М.Аўрамчык, У.Караткевіч, Г.Бураўкін, В.Быкаў і іншыя. Гэтыя сустрэчы наладжвалі былыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Мікалай Арсеньевіч Пашкевіч і Вольга Іванаўна Пястун, шчыра віталі гасцей тагачасны дырэктар школы Зоя Іванаўна Лубешка і настаўнік рускай мовы і літаратуры Іван Аляксандравіч Берняковіч, заснавальнік літаратурна-краязнаўчага музея (1982 г.), адзін з пакояў якога быў прысвечаны жыццю і творчасці Максіма Танка.

         Землякі не забываюць вялікага Песняра, які заслужыў прызнанне ва ўсім свеце, уславіў нашу Бацькаўшчыну – Беларусь. Самадзейны  сваткаўскі мастак Барыс Сцяпанавіч Пястун прысвяціў яму некалькі карцін. Народны мастак Беларусі, Алесь Марачкін увекавечыў памяць пра Максіма Танка ў сваёй карціне “Сустрэча з землякамі”. На ёй Максім Танк з кнігай у руках чытаесвае вершы землякам. Іў гэтым – увесь Танк, яго творчасць і жыццё –  урокі для нас.

         У адным са сваіх вершаў Максім Танк прызнаўся:

             Я хацеў бы, каб песню маю,

              Што заўсёды стаяла ў страю

              Непахісных адважных байцоў,

              Слаўных сейбітаў, будаўнікоў

              Не забылі ніколі сябры,

              Не занеслі пяскамі вятры

              І не сцёрла імгла забыцця

              На вялікай дарозе жыцця.

 

         Не, не сатрэ імгла забыцця цудоўныя і такія непаўторныя танкаўскія радкі. І нагадваючы іх, зноў і зноў пераконваемся, што так шчыра  і пранікнёна мог гаварыць толькі найвялікшы літаратар, сапраўдны волат паэтычнага духу – Максім Танк – Чалавек і Паэт, які па праву заслужыў памяць людскую і вечную.

 

 

     

 

Телефон
8(017)97-334-85

Сайт
svatki@myadel.gov.by