РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Сватковская средняя школа имени Максима Танка"

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Музей | Сервисы | экскурсионные маршруты | НИКО

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Пилотный проект по организации и проведению экскурсий 

1. Маршрут "Сцяжынкамі Бацькаўшчыны"

2. Маршрут "Залатое кальцо малой радзімы"

Мэта: 

-фарміраванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнага светаўспрымання вучняў у вучэбна-выхаваўчым працэсе; 

-выхаванне павагі  да культурна-гістарычных каштоўнасцей свайго народа, яго нацыянальнай і радаслоўнай спадчыны, прывіццё любові да Бацькаўшчыны, выхаванне пачуцця гонару за Радзіму, за яе гістарычную памяць; 

-фарміраванне актыўнай грамадзянскай і асабістай пазіцыі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы. 

Задачы: 

-стварыць умовы ў навучальным працэсе, пазакласнай і гуртковай рабоце для індывідуальнага самавызначэння вучняў, для фарміравання нацыянальнага “Я”- нацыянальнай свядомасці і грамадзянскай пазіцыі; 

-аказаць маральна-псіхалагічную і практычную дапамогу ў развіцці іх індывідуальнасці, творчага патэнцыялу, схільнасцей, здольнасцей у жыццёвым самавызначэнні, у поўнай рэалізацыі сябе; 

-прывіць цікавасць да роднай мовы, гісторыі і культуры Беларусі; 

-выхоўваць павагу да славутых людзей Беларусі і іх справы; 

-вучыць павазе да правілаў, нормаў і законаў жыцця свайго народа; 

-адраджаць традыцыі, выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял каляндарна-абрадавага цыкла беларусаў; 

-выпрацоўваць імкненне развіваць свае інтэлектуальныя, духоўныя і маральныя якасці; 

-развіваць творчыя здольнасці дзяцей ва ўсіх відах мастацкай дзейнасці; 

-выхоўваць грамадзянскасць і патрыятызм. 

У школе развіваюцца тры асноўныя накірункі ў рэалізацыі дадзеных мэт і задач. 

Першы накірунак – аднаўленне і выкарыстанне школьнага музея ў выхаваўча-навучальным працэсе.  

Другі накірунак – выкарыстанне метада вуснай гісторыі пры вывучэнні мінулага сваёй мясцовасці і напісанне на яго аснове навукова-даследчых прац (“Пасляваенны быт на Мядзельшчыне 1944-1955г.г.”, “Сваткаўскі мерыдыян” (з гісторыі вёскі Сваткі). 

Трэці накірунак – распрацоўка і рэалізацыя краязнаўчых праектаў (“Залатое кальцо малой радзімы”). 

Праект “Залатое кальцо малой радзімы” 

Дзейнасць школы прадугледжвае не толькі адукацыю ў межах школьнай праграмы, але і збор гістарычных матэрыялаў роднай мясцовасці, правядзенне краязнаўчай работы, турысцкія паходы. 

Вялікае значэнне надаецца вывучэнню падзей Першай і Другой сусветных войнаў, ушанаванню памяці выдатных прадстаўнікоў мінулага вёскі Сваткі, Пількаўшчына і Мядзельскага раёна ў цэлым. Вядома здаўна: хто не ведае мінулага, той не мае будучыні. 

Абаснаванне праекта: 

Непакой  за цябе, зямля мая, 

За твой ураджай, спакойны сон, 

За дрэва кожнае ў гаях, 

За весніх песень перазвон, 

Непакой за цябе, зямля мая,- 

Мой хлеб надзённы. 

                                                                                Максім Танк 

Мэтавая група: рэалізацыя праекта накіравана на вучняў 6-8 класаў. 

Мэта праекта: дапамагчы дзецям зразумець і ўсвядоміць неабходнасць захавання гістарычнай спадчыны сваёй мясцовасці як часткі нацыянальнай гісторыі. 

Задачы праекта:  

-выхоўваць дзяцей  у духу нацыянальных традыцый; 

-садзейнічаць праяўленню і фарміраванню зацікаўленасці вучняў да гістарычнага мінулага; 

-уключаць падлеткаў у грамадскае жыццё, прывучаць да разумовай даследчай і фізічнай працы; 

-выхоўваць пачуццё патрыятызму, любоў і павагу да роднага краю, да ўласнай культуры і спадчыны; 

-спрыяць фізічнаму аздараўленню вучняў шляхам арганізацыі экскурсій і паходаў. 

Метады і шляхі рэалізацыі праекта: 

-арганізацыя пахода па вызначаным маршруце; 

-працоўны дэсант (добраўпарадкаванне гістарычных помнікаў і мясцін па вызначаным маршруце); 

-стварэнне падрабязнай карты “Гістарычныя мясціны раёна”; 

-супрацоўніцтва з музеем Народнай славы (пошук новай інфармацыі аб мінулым вёскі Сваткі і прылягаючых мясцінах і вёсках). 

Пачатак маршрута. Вёска Сваткі 

Наведванне музея Максіма Танка. Знаёмства з гістарычным мінулым вёскі і экспазіцыяй, прысвечанай народнаму паэту Максіму Танку. Наведванне помніка загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны. 

Вёска Гарадзішча  

Каля паўночнай ускраіны вёскі, справа ад дарогі Мядзел-Княгінін, знаходзілася ўмацаванае паселішча. Знойдзеныя пры даследаванні матэрыялы адносяцца да двух культур – штрыхаванай керамікі і банцараўскай. 

Гарадзішча ўзнікла ў 6ст. да н.э. Першапачаткова было ўмацавана драўлянай сцяной па краі пляцоўкі. У канцы 3 – п. 4 ст. да н.э. жыццё на гарадзішчы спынілася. Адноўлена ў пачатку 6 ст. н.э. на селішчы, якое ўзнікла побач з гарадзішчам. Гарадзішча перабудавана  і ператворана ў крэпасць-сховішча на выпадак ваеннай небяспекі. У якасці сховішча гарадзішча выкарыстоўвалася да 8 ст. 

Вёска Наўры. Возера Пясечнае 

Курганны могільнік, што знаходзіцца за 1 км ад вёскі. Пахавальны абрад – трупапалажэнне галавой на захад. У адным кургане выяўлена трупаспаленне. Знойдзены сякеры з шырокім лязом, нажы, жаночыя сярэбраныя і бронзавыя падвескі, пярсцёнкі. Могільнік датуецца 11-12 стагоддзямі, належаў мяшанаму крывіцка-дрыгавіцкаму насельніцтву.  

Начлег на беразе маляўнічага возера Пясечнае. 

Вёска Пількаўшчына 

Наведванне сядзібы, дзе нарадзіўся Максім Танк. Сустрэча з жонкай брата паэта. 

Вёска Ліпава 

Наведванне мемарыяльнага знака ў гонар Героя Савецкага Саюза А.С. Бычака. 

Вёска Азаркі 

Курганны могільнік. Паблізу вёскі, на ўсходнім беразе возера Баторына. Мясцовая назва – Татарскія могілкі. 

Нябожчыкаў спальвалі разам з рэчамі, рэшткі спаленняў змяшчалі ў урнах або ссыпалі ў зямлю, таксама сустракаюцца курганы з трупапалажэннем. Пахаванні ў курганных насыпах бываюць на розных узроўнях: на гарызонце, у неглыбокіх падкурганных ямах, на рознай глыбіні ў насыпе і адразу пад  дзёрнам. 

Вёска Шкленікова 

Частку краявідаў Мядзельшчыны складаюць валуны. Яны прынесены ледавіком са Скандынавіі ў час паазерскага аледзянення прыкладна 15-20 тысяч гадоў назад. Валуны ўвайшлі не толькі ў матэрыяльную, але і ў духоўную спадчыну беларусаў. Тыя камяні, якія маюць народныя назвы і пра якія расказваюць паданні, з надпісамі, выемкамі, знакамі і малюнкамі прынята адносіць да культавых.  

Чортавым каменем завецца чырвона-буры валун, што ляжыць за адзін кіламетр на поўдзень ад вёскі Шкленікова Сваткаўскага сельсавета сярод поля. Даўжыня яго 4,6м, вышыня 80 см. Маса больш за 40 тон. 

Арэал распаўсюджання валуноў з назвай Чортаў камень і падабенства дазваляюць гаварыць аб такіх валунах як аб адной з асаблівасцей тэрыторыі, занятай у жалезным веку і раннім Сярэднявеччы балтамі. 

План рэалізацыі праекта 

Назва накірунку 

Вучэбна-выхаваўчая дзейнасць 

Грамадска  

карысная праца 

Творчая дзейнасць 

Музей 

в.Сваткі 

Знаёмства  

з гістарычным мінулым вёскі, наведванне помніка загінуўшым 

 у гады ВАВ 

 

 

Наведванне музея імя 

Максіма  

Танка 

в.Гарадзішча 

Знаёмства са старажытным паселішчам,  

гаспадарчай  

дзейнасцю 

 

Стварэнне эскізаў  

з мэтай 

далейшага стварэння макета старажыт- 

нага Гарадзішча 

 

в.Наўры 

Знаёмства са старажыламі вёскі.  

Запіс успамінаў 

Добраўпарадкаванне стаянкі на беразе возера 

 

 

в.Ліпава 

Наведванне 

 і ўскладанне кветак  

ля помніка А.С.Бычака 

 

Пошук 

 і праца з гістарычнымі матэрыяламі аб ВАВ 

 

в.Пількаў- 

шчына 

Літаратурны мітынг-рэквіем “Паэтычны вянок М.Танку” 

 

 

Накапленне матэрыялаў  

для школьна- 

га музея 

в.Лук’янаві- 

чы 

 

Добраўпарадкаванне помніка загінуўшым у час ВАВ 

 

 

в.Шкленікова 

Добраўпарадкаванне старажытнага  

могільніка 

 

Конкурс творчых сачыненняў “Жыццё нашых продкаў” 

 

г.Мядзел 

 

 

 

Наведванне музея  

Народнай  

славы 

 

 

 

 

     

 

Телефон
8(017)97-334-85

Сайт
svatki@myadel.gov.by