РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Сватковская средняя школа имени Максима Танка"

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Музей | Сервисы | экскурсионные маршруты | НИКО

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Вызваленне Заходняй Беларусі Максім Танк сустрэў вершам “Здарова, таварышы!” (1939 г). Свайму першаму вершу, напісанаму вольным паэтам на вольнай зямлі, ён  надаў форму прывітання:

           Здарова, таварышы! Доўга чакалі

           Мы вас і чакала ўся наша зямля.

           Не раз мы выходзілі ў сінія далі,

           Не раз углядаліся ў сонечны шлях!

         Дзень 17 верасня 1939 года завяршыў адзін этап у творчай дзейнасці паэта і пачаў наступны. Паэзія Максіма Танка паступова набірала новыя колеры, узнікалі цікавыя планы, нараджаліся новыя тэмы, адкрываліся шырокія далягляды. І раптам…

          Дарога, размолатая жорнамі калёс,

          Гусеніцамі танкаў цяжкіх, як лёс.

          Пара дыміць з шынялёў і кашуль.

          Дрэвыпасечаны градам куль.

          А побач – пажарышчы, курганы…

          І мы ідзём дарогай вайны.

         Вялікая Айчынная вайна застала паэта ў Беластоку. Максім Танк эвакуіраваўся ў Саратаўскую вобласць,  дзе запісаўся ў апалчэнне,  каб пайсці на фронт. Але быў накіраваны разам з Петрусём Броўкам на работу ў газету “За Савецкую Беларусь”, у якой працавалі Кандрат Крапіва, Пімен Панчанка і іншыя.

         Першыя вершы, якімі пачалася ваенная тэма ў творчасці паэта, мелі характар заклікаў да франтавікоў, да партызан, да людзей на часова паланёнай зямлі. “Не шкадуйце, хлопцы, пораху…” звяртаўся Максім Танк да беларускіх партызан, прызываў іх адпомсціць за смерць дзяцей, за разбураныя хаты, патаптаныя нівы.

         У рэдакцыі паэт быў да чэрвеня 1942 года, а затым яго прызначылі адказным сакратаром партызанскага сатырычнага агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

         На старонках сатырычнай газеты-плаката Максім Танк змагаўся з ворагам трапным подпісам пад малюнкам, сатырычным апавяданнем і казкай, маленькім фельетонам і вострым публіцыстычным артыкулам, палітычным памфлетам і палымянымі вершамі.

         Працуючы ў акружной ваеннай газеце і сатырычным плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”, Максім Танк узяўся за стварэнне паэмы аб гераічнай партызанскай барацьбе нашага народа – «Янук Сяліба».

         Вершы паэта, напісаныя ў перыяд Айчыннай вайны, аб’яднаны ў кнігах “Вастрыце зброю” (1945) і “Праз вогненны небасхіл”.

         За заслугі перад Радзімай у гады Вялікай Айчыннай вайны Максім Танк узнагароджаны ордэнам баявога Чырвонага сцяга (1943),  медалямі “За абарону Масквы”, “Партызану Айчыннай вайны” першай ступені, “За перамогу над Германіяй”, “За доблесную працу” (1945).

 

 

     

 

Телефон
8(017)97-334-85

Сайт
svatki@myadel.gov.by