РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Сватковская средняя школа имени Максима Танка"

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Музей | Сервисы | экскурсионные маршруты | НИКО

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Прадоўжыць вучобу Максім Танк спрабаваў у Вілейскай рускай прыватнай гімназіі. Ён паступіў у трэці клас. У час навучання ў Вілейскай гімназіі (1927) Яўген Скурко робіць першыя літаратурныя спробы: пераказвае вершам легенду пра Шкленікоўскае возера, пачутую ад свайго дзеда Хведара, складае некалькі пейзажных вершаў. Закончыць Вілейскую гімназію  Яўгену не давялося, восенню 1928 года польскія ўладызакрылі яе. І ён паступіў у 5 клас Радашковіцкай беларускай гімназіі.

         Сярод выкладчыкаў гімназіі былі людзі з перадавымі поглядамі і настроямі. Яны выхоўвалі моладзь у духу служэння свайму народу, ідэалам дэмакратыі.

         Мары аб свабодным жыцці, барацьба за вызваленне прывялі Яўгена Скурко, як і многіх яго сяброў, у рады падпольнай камсамольскай арганізацыі (1928 г.). У пачатку 1929 года за ўдзел у школьных забастоўках супраць ліквідацыі беларускіх устаноў з Радашковіцкай гімназіі было выключана некалькі гімназістаў, у тым ліку і Яўген Скурко. Затым была Віленская гімназія, курсы тэхнікаў-меліяратараў.

         Апынуўшыся ў Вільні, Яўген Скурко актыўна ўключаецца ў рэвалюцыйную і прапагандысцкую работу.У 1930 годзе яму некалькі разоў даводзілася правозіць нелегальную літаратуру.

         Закончыўшы курсы,  Яўген Скурко пераводзіцца ў 1930 годзе ў Віленскую рускую гімназію імя Пушкіна,  дзе правучыўся два гады (1930-1932). Працуе над новымі вершамі, удзельнічае ў выпуску рукапіснага часопіса «Пралом», на старонках якога змяшчае свае вершы і апавяданні пад псеўданімамі Д.Сівер, А.Граніт. Дэфензіва даўно ўжо сачыла за кожным крокам Я.Скурко. І ў красавіку 1932 года юнака  арыштавалі як актыўнага карэспандэнта камуністычных выданняў. Адбылося першае знаёмства Я.Скурко з турмой на Лукішках. Некалькі месяцаў цягнулася следства. Нарэшце Яўгена выпусцілі пад заклад у 200 злотых, і ён паехаў у Пількаўшчыну.

         Восенню 1932 года ЦК камсамола Заходняй Беларусі накіроўвае яго на падпольную работу на Навагрудчыну.

         “Здаралася і такое, – расказвае М.Танк. – Давялося мне аднойчы ехаць зімой з Карэліч у Вільню на справаздачу ЦК камсамола. Усе дакументы засунуў у рукавіцу, сяджу ў вазку. Трэба было праехаць якраз каля паліцэйскага пастарунка, дзе была дэфензіва (побач з рынкам). Сказаў фурману, каб той злез з саней і прайшоў гэты  небяспечны для мяне кавалак дарогі. А сам тым часам узяў лейцы ў рукі і еду сабе каля пастарунка. Бачу, стаяць на ганку два паліцэйскія. Адзін з іх неспадзявана накіраваўся да майго вазка, стаў ззаду на палазкі і адну руку паклаў на маё плячо. Нічога не гаворыць, едзе. Я хацеў глытаць сакрэтнейшыя запісы, але ўстрымаўся. І добра зрабіў, бо паліцэйскі неўзабаве злез і пайшоў, куды яму трэба, не здагадваючыся, што ў яго быў “выўратовец”. А я, дачакаўшыся свайго фурмана, шчасліва паехаў далей”.

         У маі 1933 – новы арышт ужо інструктара ЦК камсамола Заходняй Беларусі каля Глыбокага на Віцебшчыне. І зноў Лукішкі. Акруговы суд прыгаварыў яго да шасці год зняволення і пазбаўлення грамадзянскіх правоў на восем гадоў. Паэт успамінае: “Часамі доўга не прыходзіць астрожны сон. Чуеш, як гамоняць сосны, як турэмны тэлеграф выстуквае свае апошнія паведамленні: каго судзілі, хто прыбыў новы, якія весткі з волі…”

         У выніку апеляцыі, якая была пададзена па рэкамендацыі адваката Казіміра Петрусевіча, апеляцыйны суд перагледзеў справу і зменшыў пакаранне да 2-х год турэмнага зняволення. У верасні 1934 года паэта зноў арыштоўваюць. Закаванага ў кайданы, яго гоняць з родных мясцін у Вільню. Як успамінаў брат Максіма Танка, Фёдар Іванавіч, “Жэня не мог без слёз успамінаць той страшны выпадак, калі яго гналі ў пастарунак па марозе, ногі ў крыві, збітыя, а маці ззаду ляцела, як птушка, галасіла-прычытала: «Паночкі, не біце яго! Паночкі, толькі не біце!»  Гэты плач-заклінанне ўсё жыццё стаяў у вушах Жэні.”

         Яўгену выпала шчасце працаваць у падполлі пад кіраўніцтвам Мікалая Дворнікава, чалавека гераічнага характару і вялікай волі. Для маладога паэта гэта была сапраўдная школа мужнасці. Дворнікаў дапамог яму глыбей зразумець сілу мастацкага слова ў змаганні за вызваленне.

         Працуючы ў Вільні, Яўген Скурко напісаў шмат вершаў, з якімі знаёміў Рыгора Шырму. Ён высока ацаніў іх і падаў думку выдаць вершы асобнай кнігай, напісаўшы да яе прадмову. Зборнікам зацікавілася кіраўніцтва партыі і вылучыла на гэту справу пэўную суму грошай. У 1936 годзе выйшаў у свет першы зборнік паэта “На этапах”. На другі ж дзень зборнік быў канфіскаваны, удалося ўратаваць толькі частку тыражу. Аўтар кнігі і яе выдавец у верасні 1937 года былі асуджаны на 6 месяцаў турмы. Паліцыя, шпікі і правакатары ўвесь час не спускалі вока з паэта. Становішча падпольнага камсамольца, а потым партыйнага работніка было звязана з вялікімі цяжкасцямі. Але Максім Танк пераносіў іх без скарг і наракання. Пад восень 1939 года Максім Танк выехаў з Вільні ў родную Пількаўшчыну. Там ён і сустрэў векапомны дзень 17 верасня.

 

 

     

 

Телефон
8(017)97-334-85

Сайт
svatki@myadel.gov.by