РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Сватковская средняя школа имени Максима Танка"

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Музей | Сервисы | экскурсионные маршруты | НИКО

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Мядзельшчына літаратурная

     

     Шчодрая на таленты  зямля Мядзельшчыны ўзгадавала не адно пакаленне ўлюбёных у слова творцаў.

 

     Ураджэнка мястэчка Будслаў і заслужаны дзеяч культуры Беларусі, педагог, адна з першых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай п`есе  Янкі Купалы - Паўліна Мядзёлка(1893-1974).

 

     Сакрэты сцэнічнага майстэрства Паўліна Мядзёлка шчодра перадавала моладзі. З яе лёгкай рукі дзяўчына з суседняй вёскі Палессе Галіна Бальчэўская (нар. у 1947) таксама звязала свой лёс з  тэатрам. Яна працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, па-майстэрску стварала вобразы жанчын.

 

     Мечыслаў Шаховіч нарадзіўся ў 1933г. у мястэчку Крывічы. Бацька яго быў знакаміты на ўсю Крывіччыну ўмелец капаць калодзежы. Павага да роднай зямлі і яе культурнай спадчыны, услаўленне чалавека працы, асэнсаванне нашага гераічнага мінулага - асноўная тэматыка яго творчасці.

 

     У вёсцы Падбярэззе Княгінінскага сельскага савета ў 1936г. нарадзіўся Генадзь Шупенька, літаратурны крытык, літаратуразнаўца. За выдатныя заслугі ў справе нацыянальнага адраджэння яму прысуджаны медаль Францыска Скарыны.

 

Настаўнік, краязнаўца, літаратуразнаўца Мікола Пашкевіч (1936-1972) нарадзіўся ў вёсцы Гарадзішча, працаваў у Сваткаўскай школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Арганізоўваў у школе сустрэчы з Максімам Танкам, Янкам Брылём, Рыгорам. Барадуліным і іншымі. Аўтар першай на Беларусі кніжкі “З вопыту работы літаратурнага гуртка”. Памяці Мікалая Пашкевіча Васіль Быкаў прысвяціў аповесць “Абеліск”.

 

Паэт, драматург, рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, перакладчык Яўген Шабан (1936-1982) нарадзіўся ў вёсцы Калодзіна Занарацкага сельсавета. Вядомы Яўген Шабан і як перакладчык на беларускую мову твораў Міхаіла Шолахава, Васіля Шукшына.

 

    Мовазнаўца Алесь Каўрус нарадзіўся ў 1935 г. у в. Брусы. Працаваў на кафедры беларускага мовазнаўства Мінскага педуніверсітэта. Дацэнт, кандыдат філалагічных навук, напісаў больш 80 навуковых прац, выдаў кнігі па мовазнаўстве.

 

 

  Вёска Круці – радзіма Міхася Чарняўскага (нарадзіўся ў1938), гісторыка, археолага, мастацтвазнаўца, пісьменніка, кандыдата гістарычных навук. Археалагічныя раскопкі далі яму багаты матэрыял для напісання прац.

Наш зямляк паслужыў прататыпам вобраза палымянага збіральніка роднай даўніны Мар’яна ў кнізе Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.

 

 Радзімай паэта і мастака Уладзіміра Місуна (1928-1982) з’яўляецца вёска Гняздзішча. Добрае веданне аўтарам дзіцячай псіхалогіі садзейнічала поспеху яго кніг. 

 

         Мікола Шабовіч нарадзіўся ў 1959 г. у в. Бадзені. Выкладчык Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка, аўтар допісаў- успамінаў “Паэма памяці”.

 

        Таленавіты паэт- рэвалюцыянер Адам Гурыновіч(1869-1894) паходзіць з былога фальварка Кавалькі. Сабраў багаты этнаграфічны матэрыял, зрабіў шмат запісаў песняў. З ліпеня 1993 г. імя Адама Гурыновіча носіць Слабадская СШ.

 

“Нарач”, “Купальскае свята ў Крывічах”, “Мядзельскі мерыдыян” – вось назвы вершаў паэта з Юшкавічаў Аркадзя Нафрановіча (нарадзіўся ў 1936 годзе).

 

        Празаік Адольф Варановіч (1940 г.) нарадзіўся  ў в. Мікольцы. У сваіх творах ён закранаў актуальныя праблемы сучаснасці.

 

       У в. Сіманы ў 1952 г. нарадзіўся Вячаслаў Лапцік – будучы аўтар кніг для дзяцей.

 

       З фальварку Каладзянка ля Шэметава паходзіць беларускі  і польскі паэт Францішак Каравацкі (нарадзіўся ў 1907 г.). Складзеную ім песню “Бярозка” спявалі беларускія эмігранты ў далёкай Аргенціне.

 

        Радзіма паэта, настаўніка Мар’яна Дуксы (нарадзіўся ў 1943 г.) – вёска Каракулічы Сырмежскага сельсавета. Цэлую нізку вершаў ён прысвяціў Мядзельшчыне. Мар’ян Дукса ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова.

 

 

  Стала адной з вуліц Мядзела вёска Навасёлкі, дзе ў 1936г. нарадзілася  Марыя Захарэвіч, народная  артыстка Беларусі. Яна цудоўна выконвала ролі на сцэне тэатра імя Янкі Купалы.

 

    Здаўна бытуе на Мядзельшчыне паданне аб гісторыі закладкі  Старамядзельскага касцёла… У старасты Антона Кошчыца доўга  не было нашчадка. Маліць Бога аб  патомстве ён ездзіў у Кіеўскую  лаўру, Іерусалім, Рым. У Рыме Кошчыц даў зарок: калі  ў яго з`явіцца сын, то ён пабудуе ў Старым Мядзелі касцёл. Жонка Кошчыца нарэшце нарадзіла хваравітага хлопчыка, але маладая нянька Браніслава, якая некалькі начэй не спала,  аднойчы выпусціла дзіця з рук. За гэта вырашылі пакараць Браніславу страшнай смерцю: жыўцом замураваць у цагляны слуп…Слуп гэты прастаяў  да Першай сусветнай вайны. Калі яго разбілі, дык сапраўды на дне яго ляжалі чалавечыя косці…

   Паводле гэтага падання Уладзімір Дубоўка напісаў паэму “Браніслава”. Уладзімір Дубоўка пэўны час жыў у Мядзелі, вучыўся ў Мядзельскай школе.  Імем Уладзіміра Дубоўкі названа Мядзельская СШ №1.

 

   Яшчэ цяпер красуецца яловая алея, пасаджаная Аркадзем Чарнышэвічам (1912-1967г.г.) ля дарожкі да былой Носавіцкай школы, дзе ён працаваў настаўнікам. У Носавічах Аркадзь Чарнышэвіч напісаў свае кнігі: “У адной сям`і”, “На сажалках”, “Зосін лужок”.

 

      Вёска Пількаўшчына – радзіма двух беларускіх паэтаў: Максіма Танка (1912-1995) і Іосіфа Скурко (1938-1989). Дарэчы, у вёсцы гавораць не Скурко, а Скурка, Скуркі, Скуркавы.

 Паэт-песеннік і перакладчык Іосіф Скурко… З ім падтрымлівалі творчую сувязь кампазітары Ігар Лучанок, Кім Цесакоў, Рычард Буцвілоўскі, якія на словы яго вершаў пісалі музыку.

     Найярчэйшая зорка літаратурнай Мядзельшчыны – Максім Танк, народны паэт Беларусі.

 

 

 

     

 

Телефон
8(017)97-334-85

Сайт
svatki@myadel.gov.by