Об учреждении

 

Мэта: Забеспячэнне якасці адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці праз удасканаленне адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў у адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі задачамі  ўстановы адукацыі.

Задачы:

* удасканальваць адукацыйны працэс праз аптымізацыю метадаў і прыёмаў работы з навучэнцамі з розным узроўнем матывацыі да навучання, павышаць якасць работы з адоранымі вучнямі шляхам выкарыстання магчымасцей дапрофільнай падрыхтоўкі, міжшкольных факультатыўных заняткаў, рэсурсных цэнтраў;

*ствараць умовы для павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, іх падрыхтоўкі да работы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы і авалодвання сучаснымі падыходамі да арганізацыі адукацыйнага працэсу;

* працягваць работу па фарміраванню грамадзяніна-патрыёта, самастойнай, сацыяльна-актыўнай, маральна і фізічна здаровай, творчай, законапаслухмянай, здольнай дасамаразвіцця асобы навучэнца праз рэалізацыю педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання якасцей грамадзянскасці і патрыятызму ў сістэме работы ўстановы адукацыі”;

* працягваць работу па  прафарыентацыйнай дзейнасці і забеспячэнню паспяховай сацыялізацыі вучняў, іх адаптацыі ў грамадстве, у тым ліку  і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

*працягваць работу па прафілактыцы правапарушэнняў, шкодных звычак, дзіцячага траўматызму, асацыяльных паводзінаў праз развіццё сістэмы зантасці вучняў, укараненне інтэрактыўных форм работы з сям’ёй, навучэнцамі;

* забяспечыць фарміраванне здароўезберагаючага асяроддзя і стварэнне бяспечных умоў для жыццядзейнасці выхаванцаў і вучняў;

*працягваць развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз прыцягненне розных крыніц фінансавання, пазабюджэтную дзейнасць, спонсарскіх сродкаў.

 
Колькасны склад вучняў — 40
 
Педагагічныя работнікі:
працуе 17 педагогаў: 15 маюць вышэйшую адукацыю , 2 -   сярэднюю спецыяльную  . Вышэйшую катэгорыю маюць 2 педагогі , першую — 13.
 
 

Разделы сайта