РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Сватковский учебно-педагогический комплекс детский сад- средняя школа имени Максима Танка"

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Музей | Сервисы | семья победы | экскурсионные маршруты

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Рэсурсны цэнтр па беларускай мове і літаратуры          

ПАЛАЖЭННЕ

аб рэсурсным цэнтры па беларускай мове і літаратуры на базе  

                      ДУА “Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Максіма Танка”

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Палажэнне вызначае мэты, задачы, арганізацыю дзейнасці, накірункі працы, структуру, фінансаванне рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры на базе ДУА “Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Максіма Танка”

(далей - Рэсурсны цэнтр).

1.2. Рэсурсны цэнтр - агульнаадукацыйная ўстанова, якая мае высокі прафесійны ўзровень кадравага патэнцыялу, на базе якога ажыццяўляецца інтэграцыя і канцэнтрацыя матэрыяльна - тэхнічных, педагагічных, інфармацыйных, інтэлектуальных і іншых рэсурсаў адукацыі.

1.3. У сваёй дзейнасці Рэсурсны цэнтр кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, аддзела адукацыі Мядзельскага райвыканкама і сапраўдным Палажэннем.

1.4. Цэнтр не з'яўляеццаюрыдычнайасобай.

 

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА

2.1. Асноўнай мэтай дзейнасці Рэсурснага цэнтра з'яўляецца распаўсюджванне перспектыўнага педагагічнага вопыту, які забяспечвае рашэнне прыярытэтных накірункаў установы адукацыі.

2.2. Задачамі Рэсурснага цэнтра з'яўляюцца:

• павышэнне патэнцыялу сістэмы адукацыі раёна за кошт канцэнтрацыі матэрыяльна-тэхнічных, педагагічных, інтэлектуальных, інфармацыйных і фінансавых рэсурсаў;

• інфармацыйная і навукова-метадычная падтрымка адукацыйнага працэсу па змястоўнаму накірунку, які рэалізуецца;

• вядзенненавукова-даследчай, інавацыйнай, праектнайдзейнасці;

• кансультаваннепедагагічных і кіруючыхработнікаўадукацыйныхустаноў, аказаннеімінфармацыйна-метадычнайпадтрымкі па актуальных пытанняхадукацыі;

• арганізацыянавучання розных катэгорыйпедагагічныхработнікаў па выкарыстанні ў практыцы работы самых новых дасягненняў у галінеадукацыі, аператыўнамуавалоданнюперспектыўнымпедагагічным

вопытам, наватарскіміметадамінавучання і выхавання, навыкамікіравання;

• распаўсюджваннеперспектыўнагапедагагічнагавопыту, азнаямленнепедагагічнайграмадскасці з вынікаміпрацы па змястоўныхнапрамках, якія рэалізуюцца;

• эфектыўнаевыкарыстаннематэрыяльных, фінансавых і кадравыхрэсурсаў.

 

3. АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ ЦЭНТРА

3.1. Арганізацыйна-метадычная работа.

Прадастаўленненаяўныхматэрыяльна-тэхнічных,педагагічных, інфармацыйных, інтэлектуальных, праграмна-метадычныхрэсурсаў для:

- падрыхтоўкі і правядзеннянавукова-практычныхканферэнцый, семінараў, метадычныхаб'яднанняў па актуальных пытанняхразвіццяадукацыіраёна;

- падрыхтоўкіўдзельнікаўконкурсаўпрафесійнагамайстэрствапедагагічныхработнікаў;

- правядзеннявучэбныхзбораў па падрыхтоўцывучняў да прадметныхалімпіяд;

- садзейнічанняфункцыянаваннюсеткіраённыхметадычныхаб'яднанняўпедагагічныхработнікаў;

- арганізацыінавукова-даследчайдзейнасцінавучэнцаў;

- арганізацыіметадычныхкансультацый.

3.2. Інфармацыйна-метадычная работа:

- вывучэннеперспектыўнагапедагагічнагавопыту і дасягненняў у сістэмеагульнайсярэдняйадукацыі і іхраспаўсюджванне;

- укараненнеінавацыйныхадукацыйныхтэхналогій;

- распрацоўказместу, арганізацыя і метадычнаесуправаджэннеконкурсаўпрафесійнагамайстэрства;

- арганізацыя і правядзеннепедагагічныхканферэнцый, семінараў, практыкумаў і г. д.;

- правядзенненавукова-даследчых работ;

- фарміраваннебібліятэкісучаснайвучэбна-метадычнай і педагагічнайлітаратуры;

- засваеннеінфармацыйныхтэхналогійновагапакалення, уключаючыінфармацыйныятэхналогіірэальнага часу, высакахуткасныабменінфармацыяй, выкарыстаннеразмеркаваныхвылічальныхрэсурсаў, у тымлікусеткавых;

- удзел у фарміраванні фонду аўдыёвізуальных і інтэрактыўныхсродкаўнавучання для правядзеннянавучальнай і пазакласнайпрацы па прадметах, заяўленых у тэматыцыРэсурснагацэнтра;

- стварэннемедыятэкі па прадметах, заяўленых у тэматыцыРэсурснагацэнтра, прызначанай для працы з педагогамі і навучэнцаміраёна;

- інфармацыйная і навукова-метадычнаяпадтрымкаадукацыйнагапрацэсу;

- узаемадзеянне з іншыміінфармацыйна-рэсурсныміцэнтрамі.

 

4. АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА

4.1. Статус «Рэсурсны цэнтр» прысвойваецца ўстанове

адукацыі па загадзе аддзела адукацыі Мядзельскага райвыканкама.

4.2. Парадак стварэння Рэсурснага цэнтра:

- установа адукацыі падае заяўку з просьбай аб стварэнні Рэсурснага цэнтра і абгрунтаваннем магчымасцяў яго функцыянавання, узгодненую з начальнікам аддзела адукацыі Мядзельскага раёна;

- на падставе прадстаўленай заяўкі ацэньваецца мэтазгоднасць стварэння пры ўстанове адукацыі Рэсурснага цэнтра;

- пры станоўчым вырашэнні, установа адукацыі ўключаецца ў загад аддзела адукацыі Мядзельскага райвыканкама.

- у выпадкуадмоўнагазаключэння, установаадукацыіінфармуеццаабгэтымваўстаноўленымпарадку.

4.3. Пераводустановыадукацыі ў рэжымРэсурснагацэнтраажыццяўляеццапрынаяўнасцісістэмы работы педагагічнагакалектыву па актуальных накірункахразвіццярэгіянальнайадукацыі; кадравага складу, гатовага да рэалізацыінавукова-метадычныхфункцыйРэсурснагацэнтра; матэрыяльна-тэхнічнай базы, штоадпавядаезмястоўнамунакірунку, які рэалізуеццаРэсурснымцэнтрам.

4.4. Стварэнне на базе ўстановыадукацыіРэсурснагацэнтра не прыводзіць да зменыарганізацыйна-прававой формы, тыпу і відуадукацыйнайустановы і ў ягоСтатуце не фіксуецца.

4.5. ДзейнасцьРэсурснагацэнтраажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзенымПалажэннем і планам работы Рэсурснагацэнтра, узгодненым з аддзеламадукацыіМядзельскагарайвыканкама, аналізуецца па заканчэннінавучальнага года.

4.6. ДзейнасцьРэсурснагацэнтраможабыцьспыненая да

заканчэнняўстаноўленагатэрміну ў выпадкуненалежнагавыкананняпрынятых на сябенавукова-метадычныхфункцый, недастатковай

запатрабаванасціпедагагічнайграмадскасцюзмястоўнаганакірунку, які рэалізуецца, па іншыхабгрунтаваныхпрычынах.

4.7. Падставай для спыненнядзейнасціРэсурснагацэнтраз'яўляеццазагададдзелаадукацыіМядзельскагарайвыканкама.

 

5. СТРУКТУРА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА, КІРАЎНІЦТВА

5.1. Структуру Рэсурснагацэнтравызначаеўстановаадукацыісамастойна.

5.2. ПрыРэсурснымцэнтрымогуцьдзейнічацьраённыяметадычныяаб'яднанніпедагагічныхработнікаў па тыхпрадметах, якіякурыруеРэсурсныцэнтр, творчыякалектывы па розных напрамкахпрацы.

5.3. Непасрэднаекіраўніцтвабягучайдзейнасцюажыццяўляекіраўнік, якіназначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасадызагадамкіраўнікаўстановыадукацыі, на базе якойРэсурсныцэнтрфункцыянуе.

 

6. ФІНАНСАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦІ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА

6.1. Фінансаванне дзейнасці ажыццяўляецца за кошт бюджэтных

сродкаў, якія выдзяляюцца ўстановам адукацыі, пры якіх яны створаны, а таксама іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Інфармацыя

аб рэсурсным цэнтры па беларускай мове і літаратуры на базе   

     ДУА “Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя Максіма Танка”

 

 

Назва ўстановы адукацыі

Накірункі выхавання, па якіх адкрыты рэсурсныя цэнтры

Кіраўнік установы адукацыі, кантактны тэлефон

Кіраўнік рэсурснага цэнтра

Графік работы рэсурс-нага цэнтра

Адрас

ДУА “Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Максіма Танка”

 

грамадзянска-патрыятычнае

Рудачэнка Вольга Аркадзьеўна,

тэл. 38-3-38

Шылько Святлана Іосіфаўна,

настаўнік рускай мовы і літаратуры

тэл.

38-3-41;

50-2-21

пятніца

12.40-13.40

222380

Мінская вобласць

Мядзельскі раён

аг. Сваткі,

вул. Зарэчная,7

 

svatki@myadel.edu.by

                                            

      

План работы

рэсурснага цэнтра  па беларускай мове   і літаратуры

  

                                           Кіраўнік РЦ: Шылько Святлана Іосіфаўна 

Мэта дзейнасці рэсурснага цэнтра: удасканаленне сістэмы павышэння кампетэнтнасці і майстэрства педагогаў,абуджэнне цікавасці вучняў да мовы, гісторыі і культуры роднай зямлі, фарміраванне пачуцця патрыятызму, нацыянальнай свядомасці ў навучэнцаў.

Задачы дзейнасці рэсурснага цэнтра:

- удасканаленне структуры, зместу і формаў арганізацыі работы з вучнямі пабеларускай мове і літаратуры;

- аказанне вучэбна-метадычнай дапамогі педагогам для павышэння педагагічнага майстэрства ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры;

- выкарыстанне магчымасцей факультатываў, індывідуальных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў для развіцця адораных і высокаматываваных дзяцей;

- стварэнне метадычнай базы матэрыялаў у дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры;

- накапленне практычнага матэрыялу для работы на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці.

Накірункі дзейнасці рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры:

- станаўленне асобы вучня, які ўсведамляе прыярытэт фундаментальных чалавечых каштоўнасцей;

- захаванне і развіццё культурнай спадчыны беларускага народа;

Дзейнасць цэнтра вядзецца па накірунках:

-урок;

-  кабінет беларускай мовы і літаратуры;

- літаратурна-краязнаўчы  музей імя Максіма Танка;

- даследчая праца;

- высокаматываваныя дзеці;

 

 

Накірунак дзейнасці РЦ “Урок”

Накірунак дзейнасці  “Урок” уключае сістэматызацыю метадычных матэрыялаў да ўрока: занесены ў базу планы-канспекты ўрокаў, прэзентацыі да іх, аўдыяматэрыялы, заданні розных відаў кантролю, нарматыўныя дакументы. На розных этапах урока можна выкарыстоўваць асобныя элементы распрацаваных урокаў, тэсты, заданні.  

Накірунак дзейнасці РЦ “Кабінет беларускай мовы і літаратуры”

Мэты і задачы кабінета беларускай мовы і літаратуры адпавядаюць мэтам і задачам работы ўстановы адукацыі. Развіццё творчасці, самастойнасці, фарміраванне асноўных кампетэнцый, якія забяспечаць далейшае самаразвіццё  і самарэалізацыю выпускнікоў, - гэта аснова работы цэнтра.   

Накірунак дзейнасці РЦ   “Літаратурна-краязнаўчы  музей імя Максіма Танка”

Школьны музей займае важнае месца ў вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі. Тут праводзяцца экскурсіі, творчыя сустрэчы, сустрэчы з ветэранамі, тэматычныя ўрокі, заняткі гуртка і іншыя мерапрыемствы. Традыцыйным стала правядзенне на базе літаратурна-краязнаўчага музея імя Максіма Танка прыёму ў піянеры. Музей наведваюць і першакласнікі, калі знаёмяцца са школай, і  выпускнікі, калі пакідаюць яе, госці школы.                    Багаты матэрыял, сабраны ў музеі, дапамагае выхоўваць падрастаючае пакаленне на мясцовых традыцыях і звычаях, падкрэслівае неабходнасць              з павагай адносіцца да зямлі нашых продкаў, да свайго краю, да землякоў.

Накірунак дзейнасці РЦ “Даследчая праца”

Рэсурсы кабінета беларускай мовы і літаратуры садзейнічаюць стварэнню базы для правядзення факультатываў, даследчай дзейнасці.                                   Маюцца тэксты ў друкаваным і электронным выглядзе  і прэзентацыі даследчых работ, рэфератаў.

Накірунак дзейнасці РЦ “Высокаматываваныя дзеці”

База дадзеных цэнтра змяшчае матэрыялы па падрыхтоўцы да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры. Вучні могуць азнаёміцца з умовамі падрыхтоўкі да інтэлектуальных конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый. 

 

 

План работы

рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Максіма Танка” 

№ п/п

Від дзейнасці

Адказныя

Дата

Арганізацыйны этап

Падрыхтоўказагадаўстановыадукацыіабназначэнніадказнага за арганізацыю работы РЦ

дырэктар, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

верасень, 2019

Падрыхтоўка загада па стварэнні творчай групы РЦ і назначэнні кіраўніка групы

дырэктар, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

верасень, 2019

Карэкцыя плана работы школьных МА.  Унясенне пытання па навучанні/выкарыстанні ў адукацыйным працэсе інтэрактыўнай дошкі

кіраўнікі школьных МА

верасень – кастрычнік, 2019

Правядзенне анкетавання па затыпах педагогаў на 2017/2018 н.г. у неабходнасці тэматычныхсемінараў-практыкумаў

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

кастрычнік, 2019

Метадычны этап

Своечасовае абнаўленне нарматыўных, метадычных, інфармацыйных рэсурсаў. Абнаўленне інфармацыі на школьным сайце

Шылько С.І., кіраўнік РЦ, Місуна А.У., настаўнік інфарматыкі

на працягу года

Удзел у рабоце школьных і раённых МА

настаўнікі-прадметнікі

на працягу года

Практычны этап

Правядзенне адкрытых урокаў

настаўнікі-прадметнікі

на працягу года

Правядзенне экскурсій у школьным літаратурна-краязнаўчым музеі імя Максіма Танка                                                

Шылько С.І., кіраўнік музея, Савет музея

на працягу года

Удзел у прадметных алімпіядах, інтэрнэт-алімпіядах па беларускай мове і літаратуры

 

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

на працягу года

Правядзенне факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры

 

настаўнікі-прадметнікі

на працягу года

Удзел у літаратурных конкурсах

настаўнікі-прадметнікі

на працягу года

Праект “Знакамітыя выпускнікі нашай школы”

 

Шылько С.І., кіраўнік музея, Савет музея

на працягу года

13.

Удзел у прадметным  конкурсе “Буслік - 2019”

 

Тачыцкая Ганна Кірылаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

люты, 2020

Удзел у навукова-практычнай канферэнцыі

настаўнікі-прадметнікі

2-ое паўгоддзе

5.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

настаўнікі-прадметнікі

люты, 2020

6.

Работа аб’яднання па інтарэсах “Традыцыя”

Шылько С.І.

на працягу года

7.

Размяшчэнне інфармацыйна-метадычных матэрыялаў, створаных у ходзе дзейнасці рэсурснага цэнтра на сайце ўстановы адукацыі

Місуна А.У., настаўнік інфарматыкі

на працягу года

 Рэсурсны цэнтр вуснагістарычных даследаванняў 

Аналіз работы  рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў на базе

ДУА “ Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад- сярэдняя школа імя Максіма Танка” за 2019 год

 Галоўная мэта дзейнасці – збор, апрацоўка, захаванне інфармацыі па гісторыі 20 ст. Мядзельскага раёна. Кіраўніком цэнтра з’яўляецца настаўнік гісторыі і геаграфіі Ільюковіч Валерый Пятровіч. Пастаяннымі супрацоўнікамі цэнтра з’яўляюцца дырэктар ДУА “Сваткаўская сярэдняя школа імя Максіма Танка”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тачыцкая Ганна Кірылаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс школа-сад” Босы Іван Часлававіч, настаўнік гісторыі Серадзінскі Уладзімір Сяргеевіч.

Распрацавана і зацверджана Палажэнне аб рэсурснам цэнтры, гадавы план работы. На базе цэнтра распрацаваны і захоўваюцца анкеты для правядзеня вуснагістарычных даследаванняў, правілы правядзення інтэрв’ю са сведкамі падзей, метадычныя рэкамендацыі па правядзенню інтэрв’ю, апрацоўцы і захаванню сабраных матэрыялаў. Маецца спецыяльная камп’ютарная праграма для апрацоўкі дыктафонных запісаў.

На працягу мінулага года вялася праца па зборы інфармацыі аб падзеях Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Мядзельскага раёна, Нарачанскай аперацыі. Працягвалася праца на базе цэнтра па даследаванні першага ваеннага дзесяцігоддзя на Мядзельшчыне. У працы былі задзейнічаны прадстаўнікі сельскіх выканаўчых саветаў, раённай газеты “Нарачанская зара”, аддзела культуры Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта.

   У даследаванні ставілася мэтай сабраць успаміны розных катэгорый насельніцтва аб жыцці на Мядзельшчыне ў першае пасляваеннае  дзесяцігоддзе. Былі праведзены шматлікія інтэрв’ю з жыхарамі Сваткаўскага і Старагабскага сельсаветаў. Сярод іх – калгаснікі, настаўнікі, медыцынскія работнікі. Розны ў нашых рэспандэнтаў быў і ўзрост на момант заканчэння вайны.

     Даледаванне вялося па наступных накірунках: пасляваеннае будаўніцтва, пасляваенны гандаль і харчаванне, адзенне, адукацыя, медыцынскае абслугоўванне, калгаснае жыцце, культурнае жыцце.

    У мінулым навучальным годзе на аснове сабранага матэрыяла па Першай сусветнай вайне вучнямі Старагабскай і Сваткаўскай навучальных устаноў была напісана даследчая работа па гісторыі “Нарачанская трагедыя 1916 года.”

       На дадзены момант цэнтр размешчаны на базе літаратурна-краязнаўчага музея імя Максіма Танка. Збор інфармацыі для экспазіцыі музея, правядзення экскурсій, напісання даследчых работ вёўся і вядзецца настаўнікамі-філолагамі і вучнямі школы з выкарыстаннем абсталявання цэнтра вуснагістарычных даследаванняў і вуснагістарычнага метаду.  

    На цякучы год запланавана праца па тэмах “Выкарыстанне краязнаўчай і музейнай работы ў грамадзянсказпатрыятычным выхаванні вучняў”, “Народныя таленты Мядзельшчыны”. Вядзецца пошук рэспандэнтаў для правядзення інтэрв’ю, распрацоўваюцца анкеты для апытання, вядзецца падрыхтоўка для правядзення “размоўнай кавярні” на базе рэсурснага цэнтра, разглядаецца магчымасць правядзення сустрэчы на базе МТЦСАН (Вузлянскае аддзяленне) .

 

Кіраўнік рэсурснага цэнтра                               В.П. Ільюковіч

 

 

План работы рэсурснага цэнтра

ДУА “ Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад- сярэдняя школа імя Максіма Танка”

На 2020 год

Мерапрыемства

Срокі выканання

Адказныя

1

Выданне загада па школе аб арганізацыі дзейнасці рэсурснага цэнтра на 2020 год

Студзень 2020г.

Тачыцкая Г.К.

2

Распрацоўка і зацвярджэнне палажэння аб дзейнасці рэсурснага цэнтра

Студзень 2020г.

Тачыцкая Г.К.

Ільюковіч В.П.

3

Стварэнне і арганізацыя работы рэсурснага цэнтра

Студзень 2020г.

Ільюковіч В.П., адміністрацыя школы

4

Размеркаванне функцыянальных абавязкаў сярод членай савета рэсурснага цэнтра

Студзень 2020г.

Ільюковіч В.П.

5

Распрацоўка плана работы рэсурснага цэнтра на 2020 год

Студзень 2020г.

Ільюковіч В.П.

6

Інструктыўна-метадычная нарада для членаў савета рэсурснага цэнтра па пытаннях арганізацыі яго дзейнасці на цякучы год

Студзень 2020г.

Ільюковіч В.П., адміністрацыя школы

7

Сістэматызацыя інфармацыйных  і метадычных матэрыялаў рэсурснага цэнтра

На працягу года

Ільюковіч В.П.

8

Работа рэсурснага цэнтра па тэме “Выкарыстанне краязнаўчай и музейнай работы ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні вучняў”

 

На працягу года

Класныя кіраўнікі, вучні школы

9

Правядзенне сумеснага паседжання з педагогами школы “Выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра у рабоце класных кіраўнікоў і настаўнікаў-прадметнікаў”

Верасень

Адміністрацыя школы.

10

Размяшчэнне вынікаў работы рэсурснага цэнтра на сайце УА

На працягу года

Місуна А.У.

11

Збор инфармацыі для напісання летапісу вёскі Сваткі, сустрэчы са старэйшымі жыхарамі вёскі

На працягу года

Педагогі школы, вучні

12

Афармленне і выданне інфармацыйна –метадычнай прадукцыі, буклетаў, адлюстроўваючых дзейнасць рэсурснага цэнтра

На працягу года

Ільюковіч В.П.

13

Каардынацыя дзейнасці з раённым ВМК па арганізацыі дзейнасці рэсурснага цэнтра

На працягу года

Ільюковіч В.П.

14

Размяшчэнне інфармацыйна-метадычных матэрыялаў, створаных створаных у ходзе  дзейнасці рэсурснага цэнтра на сайце УА

На працягу года

Ільюковіч В.П., Місуна А.У.

15

Аналіз дзейнасці рэсурснага цэнтра, справаздача аб дзейнасці ў ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”

Снежань

Ільюковіч В.П.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кіраўнік рэсурснага цэнтра                                                В.П. Ільюковіч

Дырэктар школы                                                               В.А.Рудачэнка

 

 

 

 

 

 

Телефон 8-017-97-38338
svatki@myadel.edu.by
Регистрационное свидетельство