РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Сватковская средняя школа имени Максима Танка"

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Музей | Сервисы | экскурсионные маршруты | НИКО

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

2023/2024 навучальны год:

5 сакавіка ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбылася V вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”. Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена звыш за 80 заявак вучняў VІІI-XІ класаў з г. Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт і журы адабралі 33 работы да ўдзелу ў вочным этапе. Канферэнцыя праводзілася ў аб’яднанай літаратурна-краязнаўчай секцыі, падзеленай на 2 ўзроставыя катэгорыі. Вынікі канферэнцыі падводзіліся Экспертным саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, педагогамі, супрацоўнікамі музеяў. Работа вучня 11 класа Дземідовіча Аляксея (кіраўнік работы - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тачыцкая Ганна Кірылаўна) была адзначана Дыпломам І ступені.

 

Дземідовіч Аляксей, вучань 11 класа, прадстаўляў Мядзельскі раён у конкурсе "Вучань года" у намінацыі "Творчая дзейнасць"

2022/2023 навучальны год:
 
Вучні 9 класа Квяткевіч Аляксандра і Прудніковіч Мілана сталі пераможцамі раённага этапу даследчых работ у секцыі “Літаратуразнаўства” (дыплом 1 ступені), атрымалі дыплом 2 ступені ў даннай намінацыі на абласным узроўні.
 
 Kаманда школы заняла 2 месца ў раённых спаборніцтвах па: лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”, “Защитник Отечества», лёгкаатлетычным кросе.

У 2021/2022 навучальным годзе:
1. Прудніковіч Мілана стала пераможцам раённай дыягнастычнай алімпіяды па вучэбным прадметам "Беларуская мова", "Беларуская літаратура";
2. Дземідовіч Аляксей узнагароджаны дыпломам лаўрэата абласнога этапу рэспубліканскага конкурса па распрацоўцы даведнікаў рэгіянальных экскурсійных маршрутаў "Дорогами знаний";
Грышкевіч Вікторыя, Зюль Аліна, Кашурэнка Юлія ўзнагароджаны дыпломам 2 ступені абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу "Калядная зорка".

3.Звяруга Яўген, вучань ХІ класа ДУА “Сваткаўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Максіма Танка” Мядзельскага раёна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тачыцкая Ганна Кірылаўна сталі пераможцамі ІІІ Вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. І месца ў секцыі “Радавод Максіма Танка” сведчыць аб плённай працы настаўніка і вучня.

05.01.2022 У  фінале пятага раённага фестывалю КВЗ перамагла наша  каманда "З прапіскай з сЯла".

 

декабрь 2020

Зa Мінскую вобласць выступала каманда нашага раёна “С пропиской из сЯла” ў фінале рэспубліканскай гульні КВЗ “Асенні марафон”. Спаборніцтвы вясёлых і знаходлівых школьнікаў праходзілі дыстанцыйна. Па выніках гульні наша каманда ўвайшла ў групу лідараў, а у намінацыі “Відэаролік” заняла першае месца. Рыхтавалі каманду: настаўнік Сваткаўскага ВПК д/с-СШ імя Максіма Танка Рыгор Хіла і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ларыса Севярын

Открытый областной фестиваль команд КВН "Кубок губернатора Минской области" 29 ноября 2019 года прошел в Солигорске.  Второе место у команды "Откройте двери - мы войдем", представлявшей Мядельский район.

 

 

     

 

Телефон
8(017)97-334-85

Сайт
svatki@myadel.gov.by