Дзяржаўная ўстанова адукацыі
 "Сваткаўская  сярэдняя школа імя Максіма Танка"

 

Галоўная | Адно акно | Аб установе | Навучэнцам | Бацькам | Настаўніцкая | Музей | Сэрвісы | НДЯА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

Асноўныя вехі гісторыі школы


1899 год-працуе школа граматы.
1910 год-пачатак працы Сваткаўскай пачатковай школы ў доме Калбуна Марка Пятровіча. Гузоўскі Карп Сямёнавіч-першы настаўнік.
1913 год-пабудаваны асобны будынак для школы.
1925 год-у Сваткаўскай школе вучыўся народныпаэтБеларусіМаксім Танк
1939 год-сямігадовая школа. У гэты час вучыўсяпіянер-герой Саша Роўда.
1947-1994 гг.—працаваў настаўнікам матэматыкі самадзейны мастак-пейзажыст, аўтар соцень палоцен, прысвечаных Мядзельшчыне — Пястун Барыс Сцяпанавіч.
1950 год—сярэдняя школа.Пракаповіч Пётр Мікалаевіч—першы пасляваенны дырэктар.
1954 год—першы выпуск Сваткаўскай сярэдняй школы.
1954-1962 гг.—працаваў дырэктарам Сваткаўскай СШ супрацоўнік Інстытута гісторыі АН РБ (археолаг), кандыдат гістарычных навук Звяруга Яраслаў Генрыхавіч, аўтар шэрагу манаграфій і артыкулаў па гісторыі Беларусі.
1959-1962 гг.—працавала настаўніцай пачатковых класаў Юркевіч Рэгіна Эдуардаўна, заслужаны настаўнік БССР.
1963-1972 гг.—працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, арганізатарам пазакласнай работы настаўнік-наватар, аўтар адной з першых у рэспубліцы прац аб рабоце гуртка беларускай літаратуры Пашкевіч Мікалай Арсенавіч
1960-я гг. --працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Жук Васіль Пятровіч, заслужаны настаўнік БССР.
1976 год—нараджэнне добрай і прыгожай школы, у якой зараз атрымліваюць адукацыю 103 вучні 
26 красавіка 1996 года — Сваткаўскай сярэдняй школе прысвоена імя Максіма Танка

 

 

 

     

 

тэлефон 8-017-97-38338 , электронная пошта   svatki@myadel.edu.by , рэгістрацыйнае пасведчанне